Главная » 2018 » Июль » 20 » Усе фарбы "Вяселкі"
10:30
Усе фарбы "Вяселкі"

19 ліпеня на летняй пляцоўцы зноў сабралася дзетвара. Нягледзячы на дрэннае надвор’е, яны прыйшлі на сустрэчу з новымі падарожжамі. У гэты раз іх сустракаў Вася Вясёлкін з беларускімі часопісамі для дзяцей. Маляванкі, крыжаванкі, рэбусы і загадкі захапілі дзяцей, яны адкрывалі для сябе шмат новага і цікавага. З захапленнем маленькія падарожнікі чыталі ўслых вершы беларускіх пісьменнікаў. Пры канцы падарожжа, Вася Вясёлкін падараваў ўсім удзельнікам прызы. Рабяты абяцалі, што будуць яшчэ больш увагі звяртаць на кнігі на роднай мове.

Просмотров: 23 | Добавил: Адміністратар