Главная » 2017 » Октябрь » 12 » У рамках Тыдня маці раённая бібліятэка арганізавала святочнае мерапрыемства
17:06
У рамках Тыдня маці раённая бібліятэка арганізавала святочнае мерапрыемства
12 кастрычніка ў рамках Тыдня маці, які пачаўся 8 кастрычніка і будзе доўжыцца да 15 кастрычніка раённая бібліятэка арганізавала святочнае мерапрыемства, у рамках якога адбылася вандроўка ў гісторыю свята. Клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла свяшчэннік Георгій Шаўчэнка, які быў запрошаны на мерапрыемства расказаў вучням  аб рэлігійным свяце Пакроў Прэсвятой Багародзіцы, і пажадаў вучням заўсёды радаваць сваіх матуль.  Мясцовая паэтэса Галіна Калтунова чытала свае вершы, і жадала маладому пакаленню любіць і шанаваць сваіх матуль. На мерапрыемства была запрошана шматдзетная маці, мясцовая жыхарка Святлана Моніч, якая расказала пра сваю сям’ю, падзялілася сакрэтамі выхавання. Таксама ўсіх прысутных з надыходзячым святам павіншавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта, старшыня Карэліцкай РА ГА "Беларускі саюз жанчын” Іна Санчук.
Была падрыхтавана кніжная выстава пад назвай "Жанчына. Маці. Багіня”.











Просмотров: 130 | Добавил: Адміністратар