Главная » 2017 » Май » 10 » У Райцаўскай бібліятэцы да Дня Перамогі прайшоў урок памяці
11:01
У Райцаўскай бібліятэцы да Дня Перамогі прайшоў урок памяці
Работа бібліятэк напярэдадні Дня Перамогі была накіравана на актыўную прапаганду твораў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаванне тых, хто набліжаў гэты дзень на працягу 4-х гадоў, на выхаванне патрыятычных пачуццяў  у дзяцей і моладзі.

У Райцаўскай сельскай бібліятэцы да Дня Перамогі адбыўся урок памяці «У легенды і памяць сыходзяць салдаты мінулай вайны». 

Вучні мясцовай школы чыталі вершы, супрацоўнікі сельскага клуба выконвалі франтавыя песні. Прысутныя змаглі таксама пазнаёміцца з кніжнай выставай «Вайна. Перамога. Памяць», на якой прадстаўлены выданні па гісторыі Другой сусветнай выйны і Вялікай Айчыннай.








Просмотров: 212 | Добавил: Адміністратар