Главная » 2017 » Апрель » 27 » У Мірскай бібліятэцы прайшла гадзіна паведамлення “Слава кніжцы беларускай”
13:05
У Мірскай бібліятэцы прайшла гадзіна паведамлення “Слава кніжцы беларускай”
22 красавіка ў межах абласной акцыі "Чытаем разам Францыска Скарыну” у Мірскай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна цікавага паведамлення "Слава кніжцы беларускай”, якая суправаджалася электроннай прэзентацыяй. На мерапрыемства запрошаны дырэктар філіяла ООО "ВАРА” Пятрушка І.У., настаўніца мясцовай школы Крапіўніцкая А.А., чытачы бібліятэкі. Прысутныя даведаліся, што ў 2017 годзе спаўняецца 500 год з дня выхаду ў свет першай беларускай кнігі, якую выдаў Ф. Скарына, пазнаёміліся з яго біяграфіяй, працоўнай і творчай дзейнасцю.  Напрыканцы ўдзельнікі   акцыі  па чарзе чыталі  ўрыўкі   з   прадмовы першадрукара.






Просмотров: 194 | Добавил: Адміністратар