Главная » 2017 » Апрель » 21 » У цэнтры культуры прайшла вечарына, прысвечаная раённаму Дню цвярозасці
18:03
У цэнтры культуры прайшла вечарына, прысвечаная раённаму Дню цвярозасці
21 красавіка ў актавай зале ДУК «Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры” адбылася вечарына "Алкаголь – боль грамадства”, прысвечаная раённаму Дню цвярозасці.

Адкрыў мерапрыемства загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” Лагута Міхаіл, які зрабіў гістарычны экскурс у мінулае і прывёў цікавыя факты з гісторыі ўзнікнення алкагольных напіткаў, а таксама аб мерах барацьбы з гэтай шкоднай з’явай.

Да ўвагі ўдельнікаў мерапрыемства быў прадэманстраваны дакументальны фільм "О вреде алкоголя”, у якім былі паказаны наступствы злоўжывання алкагольнымі напіткамі. Была праведзена гульнёвая віктарына. На вечарыне прысутнічаў настаяцель прыхода храма аграгарадка Ярэмічы іерэй Міхаіл Назарэвіч, які засцярог маладых людзей наконт замены духоўна багатага жыцця  на злоўжыванне шкоднымі звычкамі.






Просмотров: 234 | Добавил: Адміністратар