Главная » 2017 » Март » 3 » У маладзёжным цэнтры адбылася гадзіна здароў’я “Через иглу в ад”
12:32
У маладзёжным цэнтры адбылася гадзіна здароў’я “Через иглу в ад”
2 сакавіка ў актавай зале ДУК "Карэліцкі маладзёжны цэнтр” адбылася гадзіна здароў’я пад назвай "Через иглу в ад”, прысвечаная Міжнароднаму Дню барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Арганізатар  – Карэліцкая раённая бібліятэка.

Вядучы мерапрыемства М.Лагута расказаў аб узнікненні і распаўсюджванні наркатычных сродкаў у грамадстве.

Фельчар – валеолаг Карэліцкай  раённай бальніцы, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадства Чырвонага Крыжа С. Санцэвіч паведаміла аб сітуацыі з нарказалежнымі ў Карэліцкім раёне, а таксама прачытала рэальную гісторыю жыцця і хваробы  дзяўчыны.

Благачынны цэркваў Карэліцкага округа протаіерэй Мікалай Орса  заклікаў маладых людзей назаўседы адмовіцца ад шкодных звычкаў, ніколі неўжываць наркотыкаў, а шукаць задавальненне ад жыцця ў служэнні іншым.

У час мерапрыемства дэманстраваўся дакументальны фільм "Курительные смеси. Под грифом смертельно” і ладзілася кніжная выстава "Наркомания: погоня за иллюзией”.

Прысутнічалі навучэнцы Карэліцкага будаўнічага ліцэя.






Просмотров: 188 | Добавил: Адміністратар