Главная » 2018 » Декабрь » 17 » У чаканні Новага года
14:56
У чаканні Новага года
У чаканні Новага года. Яшчэ некалькі навучальных дзён і вось нарэшце наступяць доўгачаканыя зімовыя канікулы і самы радасны і вясёлы - Новы год. Калі шчыра, ужо не хочацца вучням хадзіць у школу, вучыць урокі, рабіць хатняе заданне, а хочацца шмат снегу, катанне на лыжах, санках і таму ўсе думкі аб падарунках і навагодніх святах. У гэты перадсвяточны час  шмат мерапрыестваў ладзіцца для дзяцей і мясцовых жыхароў  дзеля таго, каб яны адчулі сапраўднае цуда – свята. Вось і 15 снежня ў Карэліцкім раённым  Цэнтры культуры і народнай творчасці маленькіх чытачоў чакала цудоўная кніжная выстава, продаж навагодніх сувеніраў, шматлікія гульні і конкурсы.  Бібліятэкары праводзілі  майстар – класы па вырабу ёлачных цацак, сняжынак, а  адна з старэйшых чытачоў бібліятэкі Касцюкевіч М. А. вучыла наведвальнікаў вязаць цудоўныя ўзоры кручком. У час мерапрыемства лепшыя чытачы дзіцячай бібліятэкі былі ўзнагароджаны граматамі і ласункамі.














Просмотров: 41 | Добавил: Адміністратар