Главная » 2019 » Март » 11 » У аб'яднанні «Алеся» справілі Масленіцу
20:06
У аб'яднанні «Алеся» справілі Масленіцу
Падарожжа па старонках масленічнага тыдня  арганізавалі  ў аматарскім аб'яднанні «Алеся» Ярэміцкай СБ.  На стале бліны і аладкі з маслам і смятанай, варэннем і ікрой, а таксама рознае печыва і чай. У час пасяджэння размова ішла пра  выдумкі і штукарства на Масленіцу, пра гульні і забавы, а таксама пара дні  тыдня.  Напрыклад, масленічная серада – «зяцеў дзень» (у гэты дзень  цешчы пяклі бліны, баранкі, гатавалі розныя мучныя вырабы і чакалі да сябе ў госці зяцёў, каб пачаставаць іх).  Частаваліся прысмакамі і пелі народныя песні.






Просмотров: 23 | Добавил: Адміністратар