Главная » 2017 » Июнь » 19 » Творчая сустрэча сабрала прыхільнікаў літаратуры і паэзіі ў раённай бібліятэцы
16:50
Творчая сустрэча сабрала прыхільнікаў літаратуры і паэзіі ў раённай бібліятэцы
Творчая сустрэча ў рамках святкавання 700 – заснавання Навагрудскай епархіі сабрала прыхільнікаў літаратуры і паэзіі ў раённай бібліятэцы. Адкрыла вечар гістарычным экскурсам ў гісторыю прыняцця хрысціянства на Русі, і яго уплыў на развіцце культуры і пісьменства супрацоўнік Карэліцкага раённага краязнаўчага музея Марыя Беленава. Сваімі вершамі і уражаннямі з прысутнымі дзяліліся мясцовыя паэты Антаніна Аўчыннікава і Аляксандр Абадзінскі. Пра неразрыўную сувязь царквы, культуры і духоўнасці паразважаў клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла гарадскога пасёлка Карэлічы свяшчэннік Георгій Шаўчэнка.










Просмотров: 176 | Добавил: Адміністратар