Главная » 2018 » Июль » 27 » Творчая сустрэча “Душы не хочацца спакою”
15:34
Творчая сустрэча “Душы не хочацца спакою”

27 ліпеня ў раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча "Душы не хочацца спакою”. На яе была запрошана паэтэса з г. Баранавічы, ураджэнка Карэліцкага раёна Раіса Раманчук. Разам з ёй прыехалі госці з гэтага горада – Ірына Здановіч – бард, паэтэса, Таццяна Яцук – паэтэса, настаўніца, Рэгіна Скіпар – спявачка, кіраўнік клуба " Баранавіцкі вальс”.

Вядучая мерапрыемства – бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі В. Кошур вяла аповед пра жыццёвы і творчы шлях Р. М. Раманчук. Паэты чыталі свае вершы, а Ірына Здановіч і Рэгіна Скіпар спявалі песні, аўтары некаторых былі прыезжыя паэтэсы. Свае вершы чыталі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання "Рэчанька” раённай газеты "Полымя” паэты – А. Панасенка і А. Аўчыннікава. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і дружалюбнай абстаноўцы.






Просмотров: 38 | Добавил: Адміністратар