Главная » 2019 » Март » 11 » Святкавалі Масленіцу бібліятэкары РБ
20:17
Святкавалі Масленіцу бібліятэкары РБ
Бібліятэкары разам з клубнікамі святкавалі Масленіцу па ўсіх правілах – з праводзінамі зімы, гуканнем вясны і блінамі… Масленіца са сваёй світай весяліла ўсіх на плошчы г.п.Карэлічы. Дзеці  ўдзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях, якія прапанавалі супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі.  Дарослыя разам з дзецьмі частаваліся блінамі, аладкамі, дамашнім печывам і канешне чаем. Цыганкі гадалі. Вясёлае свята скончылася карагодам.












Просмотров: 30 | Добавил: Адміністратар