Главная » 2018 » Август » 23 » “Сустрэча з кнігай, альбо Буду казачнікам”
10:13
“Сустрэча з кнігай, альбо Буду казачнікам”

У дзяцей з малых гадоў назіраецца непераможнае імкненне выдумляць розныя гісторыі, інакш кажучы, фантазіраваць. І чым часцей яны фантазіруюць, тым больш пашыраецца іх кругазор і слоўнікавы запас. Менавіта з гэтай мэтай Жухавіцкая сельская бібліятэка арганізавала казачную мазаіку "Сустрэча з кнігай, альбо Буду казачнікам”. Бібліятэкар расказала прысутным аб творчасці  казачнікаў свету: Г.Х.Андэрсэн, Шарль Перо, браты Грым. Дзецям былі прапанаваны казачныя віктарыны, гульні, крыжаванкі. Усе жадаючыя змаглі праявіць сябе ў ролі акцёра  пальчатага тэатра і ў ролі казачніка – расказаць сваю незвычайную гісторыю.




Просмотров: 62 | Добавил: Адміністратар