Главная » 2018 » Июнь » 18 » Сустрэча з калегамі
09:07
Сустрэча з калегамі

8 чэрвеня  ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы адбылася сустрэча з мэтай абмену вопытам паміж бібліятэкарамі раёна і сельскімі бібліятэкарамі з эстонскага горада Вільяндзі.Хлебам-соллю і беларускімі песнямі гасцей сустракаў народны ансамбль народнай песні "Забава”. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама І.М.Санчук ўручыла падарункі.

Дырэктар ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” Л.К.Арцюх расказала прысутным аб структуры бібліятэчнай сеткі раёна, асноўных мэтах і задачах работы бібліятэк, праграмах, акцыях і мерапрыемствах, накіраваных надалучэнне да кнігі і чытання.

Эстонскія госці цікавіліся камплектаваннем фондаў бібліятэк Карэліччыны, павышэннем адукацыі бібліятэкараў і спосабаў павялічэння колькасці наведванняў бібліятэк.

Т.Л. Кулакоўская,выконваючы абавязкі загадчыка Мірскай гарпасялковай бібліятэкі,паказала прысутнымальбом "Гісторыя Мірскай гарпасялковай бібліятэкі”, зробленыасабістымі рукамі, у якім адлюстравана дзейнасць бібліятэкі.






Просмотров: 30 | Добавил: Адміністратар