Главная » 2018 » Июль » 18 » Сустрэча ў Жухавічах
15:18
Сустрэча ў Жухавічах

17 ліпеня адбылася прэзентацыя кнігі "Плыві, "Рэчанька” зямлі Карэліцкай”, складальнікам якой з’яўляецца кіраўнік літаратурнага аб’яднання "Рэчанька” пры раённай газеце "Полымя” Калтунова Г.П. Сустрэча адбылася ў дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання «Жухавіцкі дом - інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», дзе пражываюць людзі, вершы якіх увайшлі ў зборнік. Галіна Паўлаўна расказала прысутным, як прыйшла задумка скласці зборнік, якія намаганні спатрэбіліся дзеля гэтага, і чаму менавіта ў гэтым годзе быў ён надрукаваны. А таксама адказала на шматлікія пытанні прысутных і падарыла зборнік на памяць. Дырэктар ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” Арцюх Л.К. прачытала вершы тых аўтараў, якія знаходзіліся ў зале.







Просмотров: 45 | Добавил: Адміністратар