Главная » 2019 » Март » 18 » “Сяброўкі” на чарговым пасяджэнні (Райцаўская СБ)
20:53
“Сяброўкі” на чарговым пасяджэнні (Райцаўская СБ)
15 сакавіка ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы ў чарговы раз сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання "Сяброўкі” на чарговае паседжанне.Так як ужо пачалася вясна, а яна дорыць жанчынам  самае прыгожае свята –Дзень жанчын, гэта і стала тэмай паседжання пад назвай "Я- женщина, и имя мне-любовь.”Жанчына-вялікае слова, з кахання да яе пачынаецца чалавек. А вось якая яна жанчына па імені –любоў? Чым падобны жанчына і вясна? Адказы  на гэтыя пытанні ўдзельнікі вырашылі шукаць у песнях. А дапамагаў у гэтым госць "Сябровак” Міхаіл Адамавіч Русак, які калісьці кіраваў Райцаўскім народным хорам, а некаторыя  ўдзельнікі аб’яднання у той час там спявалі. Міхаіл Адамавіч граў з такім задавальненнем, а "Сяброўкі ”спявалі ад душы. Усе атрымалі асалоду ад сустэчы і добра адпачылі.










Просмотров: 43 | Добавил: Адміністратар