Главная » 2018 » Март » 16 » "Сердцу полезное слово" гучала ў раеннай бібліятэцы
09:59
"Сердцу полезное слово" гучала ў раеннай бібліятэцы

Час праваслаўнай паэзіі «Сердцу полезное слово» у рамках Тыдня праваслаўнай кнігі адбыўся 14 сакавіка ў раённай бібліятэцы. 

Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі  Ксенія Баранчык  пачала сваю размову аб праваслаўнай кнізе, як верным  спутніку на працягу ўсяго жыцця. Яна звярнула ўвагу на важнасць чытання кніг, якія вучаць дабру, міласэрнасці, садзейнічаюць росту духоўнаму. Затым маленькія чытачы бібліятэкі, удзельнікі нядзельнай школы, якая працуе пры дзіцячай бібліятэцы,  прачыталі вершы аб веры, дабрыні і жыцці.

Благачынны Карэліцкай акругі Мікалай  Орса павіншаваў прысутных з надыходам вясны, самай прыгожай парой года, парой прабуджэння і аднаўлення. Расказаў пра Вялікі пост і пра надыход найвялікшага свята  ўсіх хрысціян "Вялікдзень”. Матушка Валянціна прачытала свае лепшыя асабістыя вершы, напоўненыя  глыбокім сэнсам і любоўю да жыцця.

У мерапрыемстве прыняў удзел настаяцель царквы святой Вялікамучаніцы Варвары аграгарадка Райца іерэй Аляксей Шышкір, які спачатку расказаў пра біблейскія запаведзі, выказаў пажаданні: ніколі не губляць душэўных сіл,  заўсёды заставацца з чыстымі і светлымі думкамі, а затым прычытаў свае вершы.

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання "Рэчанька” Г.П.Калтунова падзякавала за цікавыя  і змястоўныя мерапрыемствы, якія праходзяць у раённай бібліятэцы і прачытала свой верш, які абуджае у душах пачуццё спагады і суперажывання. Члены  літаратурнай суполкі Л.В.Дзянкевіч, А.М.Аўчыннікава, М.У.Палуян таксама прачыталі свае вершы, у якіх славяць Госпада Бога, пра веру, ісціну, прыгажосць, дабрыню, любоў і надзею.  Аматар паэзіі, чытачка бібліятэкі М.М.Лаўрушчык выканала свой асабісты верш на беларускай мове.

Напрыканцы мерапрыемства дырэктар ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” Л.К.Арцюх падзякавала за ўдзел у мерапрыемстве, пажадала моцнага здароўя і дабрабыту.

У рамках Тыдня праваслаўнай кнігі ў чытальнай зале дзейнічае кніжная выстава «Живой родник православной книги», дзе экспануецца праваслаўная літаратура з фонду бібліятэкі і старадрукі царкоўнага бібліятэчнага фонду.










Просмотров: 83 | Добавил: Адміністратар