Главная » 2018 » Февраль » 22 » Роднай мове прысвячаецца!
17:24
Роднай мове прысвячаецца!

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага ў чытальнай зале ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» сабраліся вучні мясцовых школ, актыўныя чытачы бібліятэкі, работнікі культуры. Ладзілася кніжная выстава «Гімн роднай мове», якая складаецца з раздзелаў: «Ад прадзедаў спакон вякоў…», «Развіццё беларускай мовы», «Нашы любімыя беларускія творы».

Адкрылася сустрэча відэаролікам пра Сінявокую Беларусь і гучаннем знаёмых радкоў «Мой родны кут, як ты мне мілы…».

Бібліятэкар Валянціна Кошур, вядучы гаворку пра шлях развіцця роднай мовы, заклікала яе вывучаць, пашыраць, распрацоўваць, бо матчына мова — найвялікшы скарб.

Пра прыгажосць роднай мовы, уклад беларускіх пісьменнікаў у яе развіццё, адносіны да народнага скарбу гаварыла ў сваёй прамове начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук. «Калі мы будзем берагчы мову, то мы будзем берагчы спачыну», — сказала прамоўца.

Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Святлана Кошур заклікала прысутных авалодваць роднай мовай. Па яе меркаванні, трэба пачынаць з самага маленства, а таксама саміх сябе. Прачытаўшы верш пра родную мову Л.Геніюш, запрасіла прысутных напісаць агульнанацыянальную дыктоўку. «Акрамя таго, гэты тэкст павінен вам спадабацца і закрануць вас», — сказала Святлана Андрэеўна. Урывак П.Сабіна «Плач вады» тычыўся мясцовых краявідаў, возера Свіцязь і жвавенькай рачулкі Сваротва, якая адзіная выцякае з шыкоўнага возера. Сапраўды – родная мова чыстая, светлая, мілагучная, і трэба яе берагчы і шанаваць.







Просмотров: 175 | Добавил: Адміністратар