Главная » 2018 » Август » 30 » Развітання з летам у Райцаўскай СБ
11:26
Развітання з летам у Райцаўскай СБ

28 жніўня ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы ладзілася свята развітання з летам. Зусім ледзь-ледзь і наступіць восень, жоўтыя і чырвоныя лісце ўпрыгожаць дрэвы, наперадзе – доўгі навучальны год. У завяршэнні лета Райцаўская сельская бібліятэка правяла свята "Да пабачэння, лета!”. Дзеці расказвалі як правялі летнія канікулы, куды ездзілі на адпачынак і што там бачылі цікавага, дзяліліся сваімі уражаннямі, актыўна ўдзельнічалі ў забаўляльных гульнях, конкурсах, віктарынах. Вясёлы і добры настрой прысутнічаў на мерапрыемстве. Не абышлося і без пачастунку прысмакамі.






Просмотров: 64 | Добавил: Адміністратар