Главная » 2017 » Апрель » 7 » Раённы семінар адбыўся 6 красавіка на базе Карэліцкай бібліятэкі
17:04
Раённы семінар адбыўся 6 красавіка на базе Карэліцкай бібліятэкі
Раённы семінар на тэму «Роль православной книги в духовно – нравственном просвещении читателей» адбыўся 6 красавіка на базе Карэліцкай раённай бібліятэкі. Удзел у ім прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай  работы, культуры і па справах моладзі І.М.Санчук, благачынны царквей Карэліцкай акругі пратаерэй Мікалай Орса, свяшчэннікі: Міхаіл Назарэвіч (агр. Ярэмічы),   Анатоль Шэлест (агр. Лукі), Георгій Шаўчэнка (агр. Краснае), бібліятэкары раённай бібліятэкі і бібліятэкары аграгарадкоў.

Пра ролю праваслаўнай кнігі ў жыцці грамадства  рассказала начальнік аддзела ідэалагічнай  работы, культуры і па справах моладзі І.М.Санчук. З дакладам, які суправаджаўся прэзентацыяй  і паведамленнем выступілі: дырэктар ГУК  «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх і благачынны царквей Карэліцкай акругі пратаерэй Мікалай Орса. Гаворка ішла  пра цесную сувязь  царквей Карэліцкай акругі з бібліятэкамі раёна, пра сумесныя мерапрыемствы, пра паўненне фондаў бібліятэк літаратурай праваслаўнай  тэматыкі, пра работу з выдавецтвам «Беларускі Экзархат».

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з работай Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі і праглядзелі прэзентацыю «Живое слова мудрости духовной»,  наведалі царкву Святой Варвары аграгарадка Райца, дзе сустрэліся з яе настаяцелем Аляксеем Шышкіром.  Таксама наведалі Райцаўскую сельскую бібліятэку, бібліятэкар якой прапанавала час духоўнасці «К истокам душой прикоснуться». У Цырынскай сельскай бібліятэцы прысутнічалі на чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Надзея» на тэму «Пост і посныя стравы» і наведалі царкву аграгарадка Цырын.
























Просмотров: 224 | Добавил: Адміністратар