Главная » 2017 » Июнь » 13 » Раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласным конкурсе “Бібліятэчная пляцоўка”
18:25
Раённая бібліятэка прыняла ўдзел у абласным конкурсе “Бібліятэчная пляцоўка”
11 чэрвеня ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” прыняла актыўны ўдзел у абласным  конкурсе   "Бібліятэчная пляцоўка”  у рамках абласнога  кніжнага фестываля "Кніга і час”.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі шыкоўную выставу – экспазіцыю "Во саду ли, во огороде”, дзе прадставілі літаратуру  па садоўніцтву, агародніцтну, кветкаводству, пчалярству і кулінарыі. Гасцей  сустракалі і віталі гаспадар і гаспадыня, пчаляр і мядзведзь. Усе жадаючыя мелі магчымасць пачаставацца духмяным мядком і пафатаграфавацца ў фотазоне. Для дзяцей працавала дзіцячая пляцоўка з конкурсамі, гульнямі, крыжаванкамі і віктарынамі.














Просмотров: 250 | Добавил: Адміністратар