Главная » 2017 » Сентябрь » 12 » Раённая бібліятэка арганізавала творчую сустрэчу са Святланай Быкавай
13:57
Раённая бібліятэка арганізавала творчую сустрэчу са Святланай Быкавай
У год святкавання 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі, з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, літаратуры і культуры, у рамках інфармацыйнага тыдня "Гаворым і чытаем па-беларуску”, які пачаўся з 11 і працягнецца да 17 верасня бягучага года, Карэліцкая раённая бібліятэка арганізавала творчую сустрэчу са старшынёй Мінскага абласнога Саюза пісьменнікаў Святланай Быкавай. 

У час сустрэчы, якая адбылася ў першы дзень Тыдня 11 верасня Святлана Быкава падрабязна расказала пра сваю творчасць, пра дзейнасць на пасадзе старшыні літаратурнага аб’яднання. Таксама яна прачытала вершы са сваіх зборнікаў "Адлюстраванне”, "Веру вясне”. Падчас мерапрыемства мясцовыя прыхільнікі паэзіі мелі магчымасць задаць пытанне пісьменніцы.

У рамках Тыдня супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі кніжную выставу "Вітаю цябе, беларуская кніга!”.




Просмотров: 174 | Добавил: Адміністратар