Главная » 2018 » Ноябрь » 28 » «Прыгажосць сваімі рукамі» у РБ
15:57
«Прыгажосць сваімі рукамі» у РБ
Творчая сустрэча пад назвай «Прыгажосць сваімі рукамі» адбылася 28 лістапада ў раённай бібліятэцы, на якую запрошаны мясцовыя майстрыхі Смолік І.В. і Навагран Г.Д., якія займаюцца вышыўкай, вырабамі з бісеру і вязаннем. У час мерапрыемства вёўся асабісты творчы дыялог, дзе  кожная змагла адказаць на пытанні, якія задавалі як вядучая так і наведвальнікі, пазнаёміць са сваімі вырабамі (менавіта выстава знаходзіцца ў цяперашні час у чытальнай зале) і расказаць пра сам творчы працэс. Напрыканцы быў паказаны відэафільм «История рукоделия. Вышивка золотом».













Просмотров: 40 | Добавил: Адміністратар