Главная » 2018 » Июль » 5 » «Плыві, «Рэчанька»
10:42
«Плыві, «Рэчанька»

Прэзентацыя новай кнігі, зборніка вершаў «Плыві, «Рэчанька» зямлі  Карэліцкай» удзельнікаў літаратурнага аб'яднання «Рэчанька», якое працуе пры рэдакцыі мясцовай газеты «Полымя», ладзілася  ў фае ДУ «Карэліцкі Цэнтр культуры і народнай творчасці».  Кіруе літаратурным аб'яднаннем «Рэчанька» мясцовая пісьменніца Г.П.Калтунова.

У кнігу ўвайшлі вершы землякоў, апублікаваныя ў розныя гады на старонках газеты «Полымя» у выпусках літаратурнай «Рэчанькі». Гэта і вершы сталых літаратараў І.Жука, М.Бусько, І.Вярбіцкага, В.Віцько, Л.Дзянкевіч, М.Мамонькі, Г.Дзмітрыева,  і маладых С.Моніч, Л.Трафімчык, М.Башко, М.Сініцы і інш.

На мерапрыемстве прысутнічалі калегі – пісьменнікі, сябры, чытачы раённай бібліятэкі. Падрабязны аналіз новай кнігі агучыла сама Г.П.Калтунова.

Аб значнасці зборніка вершаў для раёна, які менавіта выданы ў Год малой радзімы выказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Р.Ю.Абрамчык.

Словы павагі і падзякі ў адрас Г.П.Калтуновай адрасавалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.М.Санчук і дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх.

Аўтары, творы якіх увайшлі ў зборнік чыталі свае вершы, дзяліліся ўраджаннем аб выдадзенай кнізе.

Першыя асобнікі зборніка Г.П.Калтунова ўручыла ўсім аўтарам вершаў, а таксама гасцям імпрэзы.

Да мерапрыемства супрацоўнікамі раённай бібліятэкі падрыхтавана выстаўка літаратуры, дзе экспанаваліся кнігі мясцовых аўтараў, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэкі. Супрацоўнікі мясцовага Цэнтра культуры паднімалі настрой прысутных сваімі песнямі.

















 

Просмотров: 47 | Добавил: Адміністратар