Главная » 2017 » Сентябрь » 5 » Палужская бібліятэка правяла свята вёскі Навасёлкі
17:31
Палужская бібліятэка правяла свята вёскі Навасёлкі
Палужская сельская бібліятэка сумесна з Малюшыцкім сельскім Саветам  правяла свята вёскі Навасёлкі "Вёсачка мая – лёс мой”. На працягу свята быў праследжаны гістарычны шлях вёскі з першага ўпамінання ў летапісных крыніцах да сучаснасці. Хвілінай маўчання  ўшанавалі памяць вяскоўцаў, загінуўшых у час  Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў вайны. Падведзены вынікі конкурсаў на лепшы дом, падворак, квятнік і гасціннасць. Каштоўныя падарункі  ад дырэктара КСУП п-з "Карэлічы” Брынкевіча С.І. атрымалі былыя працаўнікі гэтай гаспадаркі. Народныямайстры прадставілі свае вырабы на выставе.  Ураджэнцы вёскі падзяліліся ўспамінамі аб сваім дзяцінстве, родных.














Просмотров: 139 | Добавил: Адміністратар