Главная » 2018 » Март » 3 » "Наркомания - болезнь века" - тэматычны вечар у РБ
09:45
"Наркомания - болезнь века" - тэматычны вечар у РБ

1 сакавіка, у Сусветны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшоў тэматычны вечар "Наркомания – болезнь века”.

Вядучы мерапрыемства Лагута Міхаіл, расказаў аб гісторыі ўзнікнення і распаўсюджання наркатычных сродкаў, аб барацьбе сусветнай супольнасці з наркаманіяй.

Аб негатыўным уздзеянні наркатычных сродкаў на арганізм чалавека прысутным расказала ўрач – нарколаг Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Лічык. Аб мерах угалоўнай адказнасці за ўжыванне, захоўванне і распаўсюджванне наркотыкаў вучняў 9 класа ДУА "СШ №1 гарадскога пасёлка Карэлічы” папярэдзіў оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процівадзеяння гандлю людзьмі Карэліцкага РАУС Дзяніс Маковік. Аб маральным аспекце праблемы наркотыкаў і іншых шкодных звычак з маладымі людзьмі паразважаў благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава "Здаровы лад жыцця” і дэманстраваліся відэаролікі "Вред наркотиков ” і "Чем опасны наркотики”.








Просмотров: 121 | Добавил: Адміністратар