Главная » 2018 » Сентябрь » 4 » Мая малая радзіма, табе прысвячаю…
14:35
Мая малая радзіма, табе прысвячаю…

Кожнаму чалавеку дарагія тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся і вырас, дзе прайшло яго дзяцінства, і застаўся бацькоўскі дом. Усё гэта мы завём малой радзімай. Менавіта ёй была прысвечана краязнаўчая гадзіна "Мая малая радзіма, табе прысвячаю…”,  якая адбылася 1 верасня ў Варанчанскай СШ. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла  Варанчанская сельская бібліятэка.

Пачэсным госцем мерапрыемства стаў знакаміты зямляк, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Ю.А.Сенька.

Успаміны пра знакамітыя мясціны, аповед  пра вядомых людзей Варанчанскага края, знаёмства з літаратурай пра родную старонку

суправаджаліся гучаннем вершаў, песен, прысвечаных малой радзіме. Дзецям было цікава азнаёміцца з  работай  кіналагічнай службы і ўбачыць захапляючыя моманты выкарыстання службовых сабак.

Непасрэдныя суадносіны і даверлівы дыялог надалі мерапрыемству асаблівую атмасферу і пачуццё радасці ад сустрэчы землякоў розных пакаленняў на Варанчанскай зямлі.




Просмотров: 54 | Добавил: Адміністратар