Главная » 2018 » Июль » 9 » Літаратурны салон у г.п.Мір
16:08
Літаратурны салон у г.п.Мір

Адаму Міцкевічу, творчасць якога была неразлучна звязана з нашымі мясцінамі і якому ў гэтым годзе споўніцца 220 год з дня нараджэння,  прысвяцілі цікавае і змястоўнае мерапрыемства супрацоўнікі Карэліцкай раённай бібліятэкі. 7 ліпеня ў г.п. Мір ладзіўся сапраўдны літаратурны салон пад назвай «Адам Міцкевіч запрашае…», працавала кніжная выстава «…Усюды частку душы я пакінуў», якая ўключала амаль усю тэматычную літаратуру з краязнаўчага фонда бібліятэкі, ладзіўся асабісты куток з партрэтам Міцкевіча і яго фотаздымкамі, падсвечнікам і шыкоўным выданнем земляка «Пан Тадэуш». У кутку салона – чайны столік, які дазваляў гасцям адведаць чай на зёлках з мёдам, варэннем і дамашнім печывам. Прысутных запрашалі «Свіцязянка» і «Гражына», якія расказвалі аб жыцці і творчасці земляка.  Бібліятэкары чыталі асабістыя  яго вершы «Свіцязь»,  «К Марылі», «Да сяброў»,  «Ніколі, нідзе не магу я растацца з табою», а таксама верш «Земляку» (К.Бесараб), «Едзеш, міленькі Адам» (Я.Чачота), «На зямлі Адама Міцкевіча» (В.Вярбы), санэт «Да Нёмана», урывак з балады «Свіцязянка», паэмы «Мешка, князь Навагрудка» і інш. У час мерапрыемства слова трымалі госці - дырэктар УК «Дом - музей Адама Міцкевіча г. Навагрудак» М.П.Гайба і дырэктар ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» І.М.Царук. На развітанне дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх выказала шчырыя словы падзякі ўсім ўдзельнікам і гасцям імпрэзы, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, любові да роднага краю і яго славутых землякоў.







Просмотров: 25 | Добавил: Адміністратар