Главная » 2017 » Ноябрь » 24 » Літаратурная сустрэча з паэтам Мікалаем Сяровым прайшла ў Карэліцкай бібліятэцы
17:21
Літаратурная сустрэча з паэтам Мікалаем Сяровым прайшла ў Карэліцкай бібліятэцы
    23 лістапада Карэліцкая раённая бібліятэка арганізавала літаратурную сустрэчу з гродзенскім паэтам Мікалаем Сяровым.  
Удзел у мерапрыемстве прынялі мясцовыя краязаўцы, аматары беларускай  паэзіі, юныя і сталыя чытачы бібліятэкі, сябры паэта.
    У час мерапрыемства Мікалай Сяроў выказаў удзячнасць усім, хто прыйшоў на мерапрыемства, адказаў на шматлікія пытанні, расказаў, дзе знайшоў сюжэт для таго ці іншага твора. Словы пісьменніка пра тое, што ён убачыў, адчуў, перажыў, сказаў у сваіх творах, не пакінулі раўнадушнымі гасцей у зале. Шчырай  і эмацыянальнай былі словы мясцовага краязнаўца, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Святланы Кошур, якая падзякавала паэта за тое, што ён піша творы і на беларускай мове, што пакідае спадчыну для нашчадкаў, і прачытала яго трыялет.
     У рамках мерапрыемства працавала кніжная выстава «Река  судьбы», а настаўнікі ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» выканалі музычныя нумары.
      Мікалай Сяроў – паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар  зборнікаў  «Сіні сон», «Над возерам белым», «Начныя дажджы», «TRIOLETS».
      У выніку сусрэчы ўзабагаціўся і фонд бібліятэкі: цяпер кожны жадаючы зможа пазнаёміцца з вершамі паэта.








Просмотров: 150 | Добавил: Адміністратар