Главная » 2018 » Сентябрь » 17 » Літаратурна-музычная гасцёўня ў Мірскай ГПБ
15:25
Літаратурна-музычная гасцёўня ў Мірскай ГПБ

"Мы ў прафесіі людзі невыпадковыя" - так называлася літаратурна-музычная гасцёўня, якая прайшла ў Мірскай гарпасялковай бібліятэцы для ветэранаў бібліятэчнай справы. Суправаджалася мерапрыемства чытаннем вершаў і выкананнем песень і рускіх рамансаў у выкананні вакальнай групы Мірскай ДШМ, а таксама нашых былых калег. Гэта дазволіла зрабіць мерапрыемства больш яскравым і каларытным. На працягу ўсяго свята нашы госці чулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, добрага настрою, актыўнага даўгалецця, творчых поспехаў. На традыцыйным чаяванні прысутныя  гаварылі пра тое, як змянілася за апошні час бібліятэка, як папрыгажэлі залы, і папоўніўся  кніжны фонд.  І вельмі парадавала ветэранаў працы тое, што за новымі справамі і ідэямі мы не забыліся  старыя добрыя традыцыі.








Просмотров: 80 | Добавил: Адміністратар