Главная » 2018 » Февраль » 22 » Інтэрактыўнае падарожжа "Шануй і ведай беларускую мову" адбылося ў Карэліцкай ДБ
17:36
Інтэрактыўнае падарожжа "Шануй і ведай беларускую мову" адбылося ў Карэліцкай ДБ

У рамках Дня роднай мовы супрацоўнікі Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі запрасілі вучняў 5 класа на інтэрактыўнае падарожжа "Шануй і ведай беларускую мову”.  Мэта мерапрыемства - абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне любові да беларускага слова, гісторыі свайго народа. Бібіліятэкар Пісарык М.С. распавядала пра выдатных асоб, якія пакінулі значны след у гісторыі беларускай мовы. Вярбіцкая М.С. прачытала вершы пра родную мову А.Зэкава, У.Мазго, Я.Хвалей.

У рамках мерапрыемства ладзілася аднаіменная выстава, дзе прадстаўлены творы беларускіх асветнікаў, паэтаў і пісьменнікаў.





Просмотров: 116 | Добавил: Адміністратар