Главная » 2018 » Декабрь » 2 » Інфармацыйная гадзіна “Веды супраць СНІДу”
00:00
Інфармацыйная гадзіна “Веды супраць СНІДу”

30 лістапада ў раённай бібліятэца адбылася інфармацыйная гадзіна "Веды супраць СНІДу”, якая была прымеркавана да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, дзе  гаворка вялася аб гісторыі ўзнікнення хваробы, і аб мерах, якія прымае міжнародная супольнасць па барацьбе з гэтай пандэміяй.

Урач -  рэнтгенолаг Карэліцкай раённай паліклінікі Марыя Самайлюк паведаміла прысутным аб сімптомах і прыметах хваробы, а таксама аб статыстыцы інфіцыраваных у краіне і вобласці. Аб пункце гледжання царквы на праблему ВІЧ/СНІД, аб маральным стане грамадства з вучнямі паразважаў благачынны цэркваў Карэліцкага акруга протаіерэй Мікалай Орса. На мерапрыемстве паказаны відэафільм  "ВИЧ – инфекция – история борьбы” і ладзілася кніжная выстава "ВІЧ – інфекцыя: міфы і рэальнасць”.





Просмотров: 27 | Добавил: Адміністратар