Главная » 2018 » Июль » 19 » І зноў у бібліятэку... (Райцаўская СБ)
15:37
І зноў у бібліятэку... (Райцаўская СБ)

Вельмі прыемна калі ў бібліятэкі ёсць свае пастаянныя чытачы.  Шмат гадоў такім чытачом з’яўляецца жыхарка вёскі Райца Яўсей Вера Архіпаўна. Ёй ужо споўнілася 83 гады, але яна мае добры зрок і вельмі любіць чытаць кнігі.

Вера Архіпаўна, як яна расказвае, любіць чытаць з самага дзяцінства і нават цяпер бярэ перачытаць  кнігі, каб успомніць. Яна цікавы субяседнік, расказвае пра ранейшае жыццё і нават дае парады маладым і не разумее, як можна не чытаць. Яе цікавяць і сучасныя кнігі, і перыёдыка, і бярэ яна не адну ці дзве кнігі, а як болей. Ніколі не адмовіць прыняць удзел у мерапрыемствах, якія праходзяць у бібліятэцы для пажылых людзей. І мы не астаўляем яе без увагі і пры неабходнасці наведваем яе на даму.



Просмотров: 35 | Добавил: Адміністратар