Главная » 2019 » Март » 6 » Гутарка-абмеркаванне “Здоровье – мудрых гонорар” у РБ
21:00
Гутарка-абмеркаванне “Здоровье – мудрых гонорар” у РБ
1 сакавіка – у Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла гутарка – абмеркаванне "Здоровье – мудрых гонорар”.
Адкрыў мерапрыемства вядучы – загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Лагута Міхаіл, які расказаў прысутным аб гісторыі ўзнікнення і распаўсюджання наркатычных сродкаў, аб мерах, якія прымае міжнародная супольнасць для барацьбы з наступствамі наркаманіі. Пра сітуацыю з нарказалежнымі ў Карэліцкім раёне і Гродзенскай вобласці паведаміла інструктар – валеолаг Цэнтра гігіены і эпідыміялогіі Карэліцкага раёна Людміла Валасевіч.
На тэму маралі і духоўнага стану сучаснай моладзі паразважаў з навучэнцамі установы адукацыі "Карэліцкі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй” благачынны цэркваў Карэліцкага округа протаіерэй Мікалай Орса. На вечары дэманставаліся дакументальныя фільмы і ладзілася кніжная выстава "Наркаманія: міфы і рэальнасць”.








Просмотров: 27 | Добавил: Адміністратар