Главная » 2018 » Март » 29 » Гадзіна пазнання “Любая Карэліччына” у РБ
11:56
Гадзіна пазнання “Любая Карэліччына” у РБ

Гадзіна пазнання "Любая Карэліччына”, прымеркаваная да Году роднай зямлі адбылася ў ДУК "Карэліцкі маладзёжны цэнтр”. Арганізатары мерапрыемства – ДУК "Карэліцкі маладзёжны цэнтр” і Карэліцкая раённая бібліятэка.

У рамках мерапрыемства вучні малодшых класаў пачулі аповед аб гісторыі і слаўным мінулым Карэліцкай зямлі, аб яе дасягненнях і поспехах, а таксама  паглядзелі відэафільм аб развіцці Карэліцкага раёна на сучасным этапе і яго перспектывах. Завершылася сустрэча тэматычнай віктарынай у гульнёвай форме. Працавала  кніжная выстава "2018 – Год малой радзімы”.







Просмотров: 66 | Добавил: Адміністратар