Главная » 2018 » Декабрь » 3 » Гадзіна асабістага меркавання "Стоп СНІД – ты не для нас» у Мірскай ГПБ
15:47
Гадзіна асабістага меркавання "Стоп СНІД – ты не для нас» у Мірскай ГПБ
1 снежня ў Мірскай ГПБ для навучэнцаў Мірскага каледжа адбылася гадзіна асабістага меркавання "Стоп СНІД – ты не для нас». Мэтай мерапрыемства было інфармаванне аб наступствах ўжывання наркотыкаў і іх уплыве на чалавека, аб тым, як можна заразіцца СНІДам і як ад гэтага засцерагчыся. Падлеткі даведаліся пра тое, што Сусветны дзень барацьбы са СНІДам з'явіўся, каб прыцягнуць увагу сусветнай грамадскасці да гэтай праблемы , каштоўнасці чалавечага жыцця.  Кожны жадаючы змог выказаць свае погляды на праблему СНІДу і наркаманіі. У завяршэнні мерапрыемства ўсім прысутным былі раздадзены інфармацыйныя буклеты і памяткі, ў якія змяшчаецца  інфармацыя аб смяротным вірусе,  шляхах перадачы і прафілактыцы.








Просмотров: 27 | Добавил: Адміністратар