Главная » 2019 » Март » 14 » Экспрэс-агляд у Райцаўскай СБ
22:44
Экспрэс-агляд у Райцаўскай СБ
Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем свята, якое мае асаблівае значэнне для нашай дзяржавы, для кожнага яе грамадзяніна - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе асноўнаму закону краіны спаўняецца 25 гадоў.
Напярэдадні святочнай даты ў Райцаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў экспрэс-агляд "Канстытуцыя - пашпарт дзяржавы”. Вучні даведаліся, што гэта не толькі афіцыйнае свята, але і памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому сёння мы з гонарам завём сябе беларусамі. Можам удзельнічаць ва ўсіх палітычных, эканамічных і сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў краіне.








Просмотров: 20 | Добавил: Адміністратар