Главная » 2018 » Март » 16 » Дзіцячый пакой адчынены ў дзіцячай бібліятэцы
09:24
Дзіцячый пакой адчынены ў дзіцячай бібліятэцы

Самай "гучнай”  падзеяй мінулага тыдня стала адкрыццё дзіцячага пакоя, якое адбылося  7 сакавіка напярэдадні Дня жанчын  у Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы.  Цырымонія адкрыцця праходзіла выключна ў дзіцячым фармаце, дзе юных чытачоў, іх бацькоў і бабуль сустракалі і забаўлялі казачныя героі Скамарох і казачная Лісіца – хітрыца. А затым адбылося ўрачыстае адкрыццё загадкавай дзверы, перавязанай чырвонай стужачкай. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама І.М.Санчук, клірык храма святых апосталаў Пятра і Паўла г.п.Карэлічы Георгій Шаўчэнка, начальнік Карэліцкага раённага  аддзела па надзвычайным сітуацыям установы "Гродзенскае абласное ўпраўленне РАНС”, дэпутат раённага Савета дэпутатаў В.К. Рыбак, дырэктар  ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” Л.К.Арцюх, супрацоўнікі бібліятэкі.

У дзіцячым гульнявым пакоі ўстаноўлены тэлевізар, гушкалка, горка і манеж, а таксама ёсць настольныя  гульні, шмат цацак і  вялікі выбар дзіцячых кніг, мультфільмаў і кінафільмаў, а для юных музыкаў – дыскі з вядомымі і любімымі дзіцячымі песенькамі. Свой  "куток бяспекі” у дзіцячым пакоі арганізавала і мясцовае РАНС, дзе прадстаўлены розныя мадэлі аварыйна – ратавальнай тэхнікі, метадычныя дапаможнікі па бяспечных паводзінах на вадзе і дома.    Шмат станоўчых эмоцый атрымалі бацькі і дзеці ад святочнага мерапрыемства і засталіся задаволены часам, праведзеным у бібліятэцы.

Адкрыццё гульнёвага пакоя ў Карэліцкай дзіцячай бібліятэцы стала рэальнасцю, дзякуючы спонсарскай дапамозе Карэліцкага РАНС, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, а таксама намаганнямі работнікаў бібліятэкі.


















Просмотров: 133 | Добавил: Адміністратар