Главная » 2018 » Июль » 5 » Дзень вышыванкі адзначылі ў Карэліцкай раённай бібліятэцы
11:11
Дзень вышыванкі адзначылі ў Карэліцкай раённай бібліятэцы

Дзень вышыванкі адзначылі ў Карэліцкай раённай бібліятэцы. У фае ДУ "Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” разгарнуўся сапраўдны паэтычны салон пад назвай "Паэзія вышыванкі”. Супрацоўнікі раённай бібліятэкі і госці свята чыталі вершы беларускіх аўтараў М.Пазнякова, Л.Геніюш, Н. Загорскай, Б.Скрынчына прысвечаныя Радзіме, роднай старонцы, народнай спадчыне, сваім продкам.

У час мерапрыемства працавала акцыя "Падары немаўляці вышыванку”,

фотазона «Родныя ўзоры», дзе можна было сфатаграфавацца, а рамеснік Таццяна Купрас паказвала шыкоўны майстар-клас, у якіх удзельнічалі ўсе жадаючыя. Ладзілася   кніжная выстава «Арнамент – почырк народа»  з тэматычнай падборкай літаратуры, а  таксама выстаўка вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці з сувенірнай прадукцыяй.

Прыемным для ўдзельнікаў Дня вышыванкі стаў канцэрт "Я люблю Беларусь”, які арганізаваны творчым калектывам ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».










Просмотров: 30 | Добавил: Адміністратар