Главная » 2019 » Февраль » 22 » Дзень роднай мовы ў РБ
19:55
Дзень роднай мовы ў РБ
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна  мова, якая завецца роднай.
На працягу 10 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы і  кожны год бібліятэчныя ўстановы ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» ладзяць для сваіх чытачоў цудоўныя імпрэзы, каб у чарговы раз падкрэсліць багацце фарбаў і гукаў роднай мовы, яе непаўторнасць. І менавіта ў гэты дзень, які пачаўся пад дывізам «Размаўляй са мной па – беларуску» з самага ранку ў Карэліцкай раённай бібліятэцы праходзіла акцыя «Салодкі камплімент» і «Вершы ў кішэні», апытанне «Слова дня», інтэлектуальнае хвілінка «Паспрабуй перакладзі» і «Загадкі на беларускай мове». У Дзень роднай мовы ад сваіх чытачоў мы пачулі шмат цёплых слоў у адрас бібліятэкі і бібліятэкараў. А ў 15.00 мы пачулі аповед аб гістарычным шляху мовы, цікавыя вершы і песні, а затым  ўсе разам напісалі агульнаадукацыйную дыктоўку. Урывак з твора С.Грахоўскага аб бацькоўскай хаце, матчынай калысцы і вялікай любові да сваёй маленькай радзіме прадыктавала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца Святлана Кошур.


















Просмотров: 62 | Добавил: Адміністратар