Главная » 2018 » Декабрь » 19 » Дзень імянінніка ў Турэцкай СБ
19:20
Дзень імянінніка ў Турэцкай СБ
Традыцыйна ў канцы  кожнага года ў  Турэцкай сельскай бібліятэцы сумесна з мясцовым Домам культуры  адзначаюць Дзень імянінніка. У гэты раз для малечы і іх бацькоў прадстаўлена культурная праграма, якая ўключыла  гульні, інтэлектуальныя конкурсы і крыжаванкі. Самым адметным стаў конкурс малюнка пад назвай "Мы малюем Новы год…”, дзе спаборнічала дзве каманды і  кожны з удзельнікаў аставіў штосьці сваё. Вынік – маляўнічы плакат з прыгожай елкай, кветкамі, сімвалам наступаючага года "жоўтая свіння”  і віншаваннямі. Ну і канешне фота на памяць, салодкія падарункі і перамога - сяброўства.












Просмотров: 40 | Добавил: Адміністратар