Главная » 2018 » Сентябрь » 19 » Для наведвальнікаў ДУА "Яслі-сад №1" у дзіцячай бібліятэцы ладзілі сапраўднае свята
10:52
Для наведвальнікаў ДУА "Яслі-сад №1" у дзіцячай бібліятэцы ладзілі сапраўднае свята

Спачатку прапанавалі дзіцячыя  часопісы, і запрасілі разам з бацькамі прыходзіць у бібліятэку. Затым сфатаграфавацца каля фотазоны, якая ладзілася  ў беларускім нацыянальным стылі, і наведаць гульнявую пляцоўку з арэлямі, горкай і настольнымі гульнямі. Але  самае галоўнае было наперадзе — лялечны тэатар "Васілёк”, які пачаў працаваць пры бібліятэцы, паказаў малечы імправізацыю "Жылі – былі” па матыву беларускай казкі "Зайкава хата”. Немаўляты з велізарным задавальненнем сачылі за героямі казкі, а пасля спектакля кожны жадаючы мог пазнаёміцца са сваімі любімымі героямі і пагуляць з імі.









Просмотров: 29 | Добавил: Адміністратар