Главная » 2018 » Декабрь » 17 » Чароўны свет рукадзелля
14:47
Чароўны свет рукадзелля
15 снежня ў цёплай атмасферы ўзаемаразумення і чуласці прайшло чарговае пасяджэнне клуба па інтэрэсах «Сустрэча» у раённай бібліятэцы. Гаворка ішла пра «Чароўны свет рукадзелля».  Тамара Кардаш, кіраўнік клуба вяла аповед аб гісторыі ўзнікнення і развіцця розных відаў рамёстваў, чытала вершы. Загадчыца аддзела рамесніцкай дзейнасці Юлія Баярэнка расказала аб рабоце аддзела, а затым разам з метадыстам Вікторыяй Ланеўскай правялі майстар – класс па вырабу навагодніх цацак. Гучала лірычная музыка, быў паказаны дакументальны фільм "История рукоделия. Вышивка бисером”.








Просмотров: 46 | Добавил: Адміністратар