Главная » 2018 » Декабрь » 11 » Чарговае пасяджэнне ў Надзеі (Цырынская СБ)
18:19
Чарговае пасяджэнне ў Надзеі (Цырынская СБ)

І поснае бывае смачным! Праваслаўныя вернікі трымаюць Калядны пост (яшчэ ён называецца Піліпавы пост), які пачаўся 28 лістапада і будзе доўжыцца да 6 студзеня.

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Надзея» Цырынскай СБ ладзілася 10 снежня,  менавіта ў  гэты час  і мела назву "Пост і посныя стравы”. На пасяджэнні прысутнічаў  мясцовы свяшчэннік. айцец Алег, які падкрэсліў, што галоўнай мэтай посту, які папярэднічае вялікаму хрысціянскаму святу нараджэння Госпада Ісуса Хрыста (7 студзеня) не абмежаванне ў ежы, а духоўнае ачышчэнне чалавека праз пакаянне і малітву. Калядны пост менш строгі, чым Вялікі і Успенскі пасты. Тым, хто пасціцца ў гэты час, нельга есці мяса, яйкі, малако, сыр, малочныя прадукты і сметанковае масла. Таму кожная ўдзельніца пасяджэння, а іх 12, прыгатавала сваю любімую посную страву. Гэта і розныя салаты, дамашняе печыва, сокі і сухафрукты (менавіта ўсе стравы прыгатаваны па кулінарных рэцэптах узятых з часопісаў, кніг і газет, якія маюцца ў пэўнай бібіятэцы). Бібліятэкар прапанавала наведвальнікам агляд тэматычнай літаратуры выдавецтва "Беларускі Экзархат”, якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэк. Напрыканцы святар адказаў на пытанні і пажадаў усім добрага здароўя і даўгалецця.






Просмотров: 68 | Добавил: Адміністратар