Главная » 2018 » Июль » 20 » Чайная вечарына ў РБ
09:13
Чайная вечарына ў РБ

19 ліпеня Карэліцкая раённая бібліятэка запрасіла сваіх пастаянных наведвальнікаў на мерапрыемства пад назвай «Мы за чаем не скучаем», на якім ўдзельнікі атрымалі карысную інфармацыю пра тое, што чай – гэта самы распаўсюджаны напой, які п'юць і дарослыя, і дзеці. Ён добра ўплывае на здароўе, амалоджвае арганізм чалавека і дапамагае знізіць вагу. Гэты выдатны напой можна піць, як гарачым, каб сагрэцца, так і халодным – каб астудзіцца. Таксама прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення чаю, і што чай класіфікуюць па некалькіх відах і гатунках. Удзельнікам была прапанавана слайд – віктарына і відээафільм па тэме.



Просмотров: 55 | Добавил: Адміністратар