Главная » 2017 » Сентябрь » 18 » «Бібліявячоркі - 2017» адбыліся ў раённай бібліятэцы
18:44
«Бібліявячоркі - 2017» адбыліся ў раённай бібліятэцы
15 верасня ў Дзень бібліятэк супрацоўнікі «ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» арганізавалі цікавае і змястоўнае мерапрыемства «Бібліявячоркі - 2017», якое праходзіла ў рамках інфармацыйнага тыдня «Гаворым і чытаем па - беларуску» і прысвячалася прафесійнаму святу.  

Усе пакоі бібліятэкі ладзіліся ў беларускім нацыянальным каларыце. 

У чытальнай зале прадстаўлена шыкоўная выстава вышываных карцін і сурвэтак. 

На абанеменце - беларуская хата – траўніца, дзе прадстаўлены гаспадарчыя прылады працы і дамашнія  рэчы, посуд,  а таксама  стравы беларускай кухні. 

Чытачам прапанаваны майстар – клас  і кансультацыя па вырабах з гліны, саломапляценню і вышыўкай лентай. Таксама наведвальнікі акунуліся ў гісторыю беларускага адзення, як мужчынскага так і жаночага.  

Працавала выстава работ майстроў аддзела рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» і выстава экспазіцыі  ДУК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей».

Павіншаваць бібліятэкараў са святам прыйшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Санчук І.М., галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Куляка В.В., старшыня Карэліцкага  раённага аб'яднання прафсаюза Шэўка Л.М., настаяцель Райцаўскай царквы святой Варвары айцец Аляксей,  мясцовыя пісьменнікі - краязнаўцы.

У рамках мерапрыемства лепшыя чытачы бібліятэкі ўзнагароджаны дыпломамі ДУК «Карэліцкая раённая бібліяітэка».

На працягу ўсяго свята паўсюды гучала беларуская музыка і песні, гучала родная мова, такая прыгожая і мелагучная.
























Просмотров: 228 | Добавил: Адміністратар