Главная » 2017 » Сентябрь » 11 » Бібліятэкі карэліцкага раёна далучыліся да конкурса “На лепшую самаробную кнігу”
15:26
Бібліятэкі карэліцкага раёна далучыліся да конкурса “На лепшую самаробную кнігу”
З 1 красавіка 2017 года галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і ДУК "Гродзенская абласная навуковая  бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” аб’явілі   абласны конкурс  "На лепшую самаробную кнігу”, прысвечаны 500 – годдзю беларускага кнігадрукавання. Мэта конкурсу – далучэнне насельніцтва Гродзенскай вобласці да чытання  праз творчы падыход для стварэння і афармлення самаробных выданняў.

Бібліятэкі ДУК "Карэліцкая раённая бібліятэка” далучыліся да ўдзелу ў абласным конкурсе і прадставілі работы сваіх чытачоў. На конкурс  адправілі работы Карэліцкай дзіцячай і Мірскай гарпасялковай бібліятэкі, майстра-метадыста Крышэнь Вольгі Глебаўны.




Просмотров: 169 | Добавил: Адміністратар