Главная » 2018 » Июнь » 26 » Беларуская вышыванка разам з супрацоўнікамі бібліобуса
15:19
Беларуская вышыванка разам з супрацоўнікамі бібліобуса

Чарговы выезд бібліобуса, які адбыўся 26 чэрвеня прысвячаўся беларускай вышыванцы. Вяскоўцам была  прадстаўлена кніжная выстаўка «Арнамент - почырк народа» з тэматычнай падборкай літаратуры, у якой адлюстраваны найбольш пашыраныя тэхнікі народнай вышыўкі, змешчаны фотаздымкі вышытых прадметаў адзення і побытавых рэчаў, схемы арнаментаў, якімі яны аздоблены. Супрацоўнікі ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці», якія разам завіталі з бібліятэкарамі,  выступілі перад сельскімі жыхарамі  з канцэртнай праграмай.








Просмотров: 46 | Добавил: Адміністратар