Главная » 2017 » Ноябрь » 1 » Адбыўся рэгіянальны семінар «Бібліятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму»
15:56
Адбыўся рэгіянальны семінар «Бібліятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму»
     Паміж ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» і  ДУК «Ашмянская раённая біліятэка» адбыўся рэгіянальны семінар па тэме «Бібліятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму». У першы дзень рэгіянальнага семінара 26  кастрычніка бібліятэкары Карэліччыны наведалі Ашмянскі раён, дзе пазнаёміліся з работай бібліятэк аграгарадкоў Гальшаны, Баруны, Кальчуны, Ашмянскай дзіцячай бібліятэкай,   наведалі музей Дугі Струве,  Гальшанскі замак,  турыстычны аб'ект «Нявесцін камень».
     31 кастрычніка бібліятэкары Ашмяншчыны пабывалі ў Карэліцкім раёне, дзе іх сустракалі галоўны спецыяліст  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэлічскага райвыканкама В.У.Вішнеўская, дырэктар ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» Л.К.Арцюх, бібліятэкары раённай бібліятэкі. 
     У час семінара Арцюх Л.К. праз прэзентацыю пазнаёміла гасцей з краязнаўчай дзейнасцю  бібліятэчных устаноў раёна і правяла экскурс па  раённай бібліятэцы.
    Загадчык Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі Казак Г.І. апавядала калегам  аб рабоце дзіцячай бібліятэкі як асяродку захавання і развіцця гісторыі і культуры роднага краю, знаёміла з новымі бібліятэчнымі формамі і метадамі работы з дзіцячым чытачом. Да ўвагі ўдзельнікаў семінара бібліятэкары  дзіцячай бібліятэкі правялі завочны экскурс па найбольш вядомых турыстычных аб'ектах раёна.
    Пры наведванні Аюцавіцкай сельскай бібліятэкі, бібліятэкар Гаркавая Н.І. разам з мясцовым ідэолагам Толмач Ю.В. распявалі аб краязнаўчых інфармацыйных рэсурсах, захаванні гісторыка – культурнай спадчыны сваёй маленькай радзімы. 
    У Мірскай гарпасялковай бібліятэцы прысутнічалі на пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Нашчадкі», дзе пачулі інфармацыю, якая суправаджалася прэзентацыяй аб рабоце самаго клуба і гістарычных мясцінах Міршчыны. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з гісторыка – культурнымі каштоўнасцямі раёна  і наведалі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей, дзе прайшліся па пакоях музея і пазнаёміліся з экспазіцыяй, паўдзельнічалі ў майстар – класе па вырабу лялькі  з льняных нітак. У Міры наведалі жэмчужыну сярэднявечча  - Мірскі замак, Мірскі касцёл Святога Мікалая і прыватны музей «Мірскі пасад» Віктара Сакеля. 






















Просмотров: 246 | Добавил: Адміністратар