Главная » 2018 » Декабрь » 28 » Адаму Міцкевічу прысвячаецца...
16:41
Адаму Міцкевічу прысвячаецца...

27 снежня ў  чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшла літаратурна – музычная кампазіцыя "Светлым ценем Адама Міцкевіча”, прысвечаная 220 – годдзю з дня нараджэння беларускага і польскага пісьменніка Адама Міцкевіча.

Спачатку бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Кошур паведаміла аб біяграфіі і творчым шляху пісьменніка. Затым член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца Святлана Кошур расказала аб мясцінах Карэліччыны і Навагрудчыны, якія цесна звязаны з Адамам Міцкевічам. На працягу імпрэзы гучалі вершы і балады Адама Міцкевіча. Ладзілася кніжная выстава "Майго сэрца любая Айчына”.














Просмотров: 34 | Добавил: Адміністратар