Главная » 2017 » Август » 9 » 9 жніўня ў раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны час «Насустрач любові людской»
16:38
9 жніўня ў раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны час «Насустрач любові людской»
9 жніўня ў Карэліцкай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны час «Насустрач любові людской»,  да 100 - годдзя з дня нараджэння Янкі Брыля. 

Пачалося мерапрыемсва  расказам аб жыццёвым і творчым шляху Янкі Брыля, лёс якога менавіта быў звязаны з Карэліцкай зямлёй. 

Сваімі ўспамінамі падзялілася дачка Янкі Брыля Наталля Іванаўна, якая рассказала шмат цікавага аб ім, як аб бацьку.

На мерапрыемстве прысутнічала намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Бажэна Ганушкіна, якая гаварыла пра яго як пісьменніка.

Змястоўнымі выступленнямі парадавалі прысутных чытачы бібліятэкі, якія асабіста ведалі Янку Брыля. Гэта  мясцовы пісьменнік, краязнаўца, былы настаўнік Іван Іванавіч Вярбіцкі і старшыня Савета ветэранаў Ніна Сяргееўнва Яфрэмава.

Кніжная выстава «Народны пісьменнік – Янка Брыль» ладзілася на аснове матэрыялаў з фондаў бібліятэкі, дзе экспанавалася мастацкая спадчына Янкі Брыля і даследаванні жыццёвага і творчага шляху славутага земляка.

Гучала мелодыя скрыпкі і цымбал, чыталіся ўрыўкі з апавяданнў і вершы Янкі Брыля, якія напоўнены непаўторнай сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі – вершы, якія заклікаюць любіць сваю Бацькаўшчыну, свой народ, пявучую беларускую мову. 










Просмотров: 165 | Добавил: Адміністратар